grron писал(а):psv-777 писал(а):Если учесть ,что мои документы являются видимо САМЫМИ РАННИМИ РЕАЛЬНЫМИ упоминаниями о Шоломичах(Левон Шоломич),то нифиговое начало однако
Да няма сярод цяперашніх беларусаў шляхцюкоў. Гэта сёння продкі халопаў такім чынам спрабуюць сябе неяк ўзвысіць. Хаця халопамі былі, халопамі і застануцца. Ўся шляхта даўно эмігрыравала. Першая хваля пайшла яшчэ ў 1795 пасля паўстання. Потым яшчэ два паўстання і яшчэ дзве хвалі эміграцыі. Далей камунякі прыйшлі. Зноў эміграцыя. Хто не паспеў - да стенкі або ў ГУЛАГ. Калі кулакоў расстрэльвалі, то што ужо пра знатныя рады казаць? Так што менш звяртайце на гэта увагу. Аднолькавае прозвішча не азначае прыналежнасць да гэтага роду.
grron, на мой погляд , вы не маеце рацыі. Вы забываеце, што шляхта- як цыганская коўдра - вельмі стракатая. Ад "панцырных баяраў"-грэчкасеяў, да заможных паноў ды магнатаў.. Разборы шляхты пазаганялі усіх "сейбітаў" у сялянскі стан, разам з тымі панамі , хто не давёў шляхецтва. А гэта- найбольшы адсотак ад ўсё нашай шляхты. Мігранты і паўстанцы - 18-19-20 ст. -значны адсотак, але далёка не ўвесь "клас". Бо, падымалі галаву ў асноўным ,"юнакі" ад 17 да 40 , а іх бацькі і сваякі-падлеткі заставаліся дома, даючы надзею на новую парасць. Да таго, былі і тыя, хто прыстасоўваўся да акупацыйнай улады..
Што да 20 ст. , то на той час яны , "разброеныя", ужо у 3 -4 калене былі ў статусе сялян,таму ім лёгка было хаваць сваё паходжаньне, часам зьменьвая літару ў прозьвішчы- был Булгак -стаў Буглак. І "шукай канцоў"...
Але, натуральна , што значная частка тых, меў значны надзел (напрыклад, Храптовічы, Радзівілы) выехала або была рэпрасаваная.
Ну, і на пасашок....
Сучасныя Янушкевічы з Ракава -шляхта. А уселякія Якубовічы, Александровічы.. дык і пагатоў, дарам што татарскага караню..)
