Vadim Deruzhinsky писал(а):
[b]Gervasij: «У нас дэнацыяналізаваны народ /маю на ўвазе, нешта абстрактнае/, загнаны у калхозы- саўхозы, аб'яднаны ў нейкія аморфныя масы без начала, але з відавочным канцом. Таму, пакіньце "хутарскі мэнталітэт" гнабіць тым, каму да спадобы сучасны стан рэчаў».
Не путайте хуторской менталитет с колхозным, то есть общинным. Когда в РСФСР идеологи большевизма вводили колхозный строй, то писали исторические справки, что он опирается ментально на историческую РУССКУЮ ОБЩИНУ. Чего никак не сказать о Беларуси, где в колхозы загоняли хуторян – так как никакой «русской крестьянской общины» у нас отродясь не было.
Поэтому наш крестьянин хоть и стал колхозником, но по сути оставался хуторянином. В отличие от русского селянина. Там, например, община села на общину другого села драками ходила до колхозов, а потом колхоз на колхоз драками ходил. Помните начало фильма «Рожденная революцией», где пока Кондратьев мордобоем с другим селом занимался, его дом с родителями сожгли?
Так вот у нас этих российских реалий не было и быть не могло. Ибо не общинники, а хуторяне.
У тым та і справа, што блытаюсь не я. У мяне не такі вагон ведаў, як у Вас, але сее тое чытаў.
Вы ня ведаеце простых рэчаў. Да сярэдзіны 18 ст. /адпіхваюсь ад Адама Мальдзіса "Як жылі нашыя продкі" (ёсць у сеціве)/ на тэрыторыі ВКЛ панавалі сармацкія нормы паводзінаў- непарушная традыцыйнасць ладу, ніякіх наваўводзінаў на еўрапейскі капыл, суровыя норавы.... толькі з другой паловы 18 ст. на падмосткі ,пакрысе,выходзіць чалавек новага часу, ведаючый некалькі моў, з адукацыей, з мінімальнымі дэмакратычнымі поглядамі, які жадае мяняць дзяржаву . старое ламаць і будаваць лепшае.
Да таго часу селянін разглядаўся /агульна/ як нейкі механізм для даволе неэфектыўнай апрацоўкі зямлі. З новаго часу на яго пачынаюць глядзець, спачатку адзінкі,як на чалавека са сваімі патрэбамі. Пачынаюцца эксперыменты з гаспадаркай,што вялікай колькасцю сарматаў успрымаецца ў штыкі, бо іх задавальняў стан рэчаў. Але, вялікія паны, магнаты , эксперымянтуюць. даюць сялянам зямлю, волю, пасылаюць вучыцца за мяжу...
На той час, аніякіх сялянскіх хутароў, ды яшчэ ,каб яны ўплывалі на мэнталітэт цэлага народа проста ня было. Зямлі не хапала нават самай дробнай шляхце, якая фармальнга "роўная самаму каралю". Сяляне жылі ў вёсках, грамадамі, непарушным абшчынным строем, маючымі агульныя выпасы, лясы.. Бо толькі такім чынам, яны магля пратрымацца... толькі адзін за аднаго, бо ніякіх правоў практычна ня мелі. Адзінае права- ці грамадой скардзіцца на пана, ці грамадой скардзіцца пану, ці грамадой паліць пана. Сялянін-хутаранін да 18 ст.- нонсэнс.
Калі браць у разлік дробную шляхту-аднадворцаў, ці беззямельную чслужылу, якая пад час разбораў шляхты (пад маскальскай ўладай) скопам была пераведзена ў стан сялян, якія мелі нейкія правы і нейкі кавалак глебы, дык тут як раз той самы выпадак-сялян-хутаран. Але, гэта былі шляхецкія сядзібы... і ўсе ведалі, што гэта шляхцюкі без шляхецкіх гармат на ганку.
Хутарамі пачалі"адорваць" сапраўдных сялян толькі ў 19 ст. , пасьля адмены прыгону/рабаўладаньня/. Ды на зусім дрэнных умовах. Бралі малазямельных, саджалі ў цягнік і адсылалі хутараніць Сібір..
Калі Вы пішаце пра тое, што ўзорам для калгаса стала "руская абшчына" забываеце, што паміж імі павінна было стаяць яшчэ нешта. А што? Бо, каб абшчынную вёску ня трэба зганяць у калгас. Яна і ёсць калгасам. да і тухтой аддае ад такога сцьвярджэньня. Бо , за царскім часам пачалі лічыць, што хутар лепей за вёску, бо чалавек лепей працуе. А за савецкім часам хутаран, заможных гаспадароў, не абырвань, спачатку прыйшлось пазабіваць, каб зноў загнаць ўсіх ў прыгон... Тое самае рабілі і ў нас, толькі ва ўсходняй частцы , якая мела назоў БССР. Бо, ў заходняй, хто меў грошы мог набыць зямлі і пабудаваць хутар і стаць роўным пану..
1939 і пазнейшыя гады ўраўнялі ўсе на капыл СССР.
====
Вельмі раю Вам паслухаць ці пачытаць "Каласы пад сярпом тваім" Караткевіча, сапраўдную энцыклапедыю жыцця Літвы (Беларусі) сярэдзіны 19 ст. Караткевіч працаваў над ёй 15 год.