Yoda писал(а):
Шаноўная, паважаная Kat Leo! Ну растлумачце ў рэшце рэшт мне, што ж такое энергія. З вашага посылу зразумеў, што калі яна згушчаецца - атрымоўваецца матэрыя. Значыць энергія - разрэджаная матэрыя? ....
Па-першае, дзякуй, Yoda, за павагу...
Па-другое, наконт энергіі – мне здаецца, менавіта так.
Нават больш канкрэтна:
энергія - гэта стан матэрыі да яе "закручвання" у тыя ці іншыя так званыя элементарныя часціцы.
Энергія таксама мае градацыю на шкале "матэрыяльнасці", ад больш "тонкай", выяўленай на больш высокім плане, да больш "грубай" на фізічным. Як мне здаецца, матэрыя з "разрэджанага"стану энергіі можа выявіцца на нашым плане рознымі спосабамі (розныя віды часціц), дасягнуў розных ступеняў матэрыяльнасці ў залежнасці ад "праграмы", "алгарытму", "унутранай інфармацыі".
Пакуль яна не дасягнула нашай мяжы дасягальнасці, яе для нас не існуе. А дасягнуўшы – раптоўна з’яўляецца з неадкуль. Пустата – непраяўленны стан Матэрыі (яе энергія не дасягнула нашага плану).
Але адзначу, што гэта мае "дылетанцкае" меркаванне.

Ні ў якім разе не навязваю яго Вам, шаноўны-паважаны Yoda .
Yoda писал(а):
З другога боку. Інфармацыйнае поле "лепіць" з гэтае энергіі Сусвет. Значыць ёсць узаемадзеянне: інфармацыя-энергія. Яно носіць абменны характар? (інфармацыя перадае энергіі кванты узаемадзеяння і наадварот) Тады інфармацыйнае поле можа быць выяўлена праз гэтае кванты....
Неяк спрошчана (ІМХО) ўяўляць сабе па-асобку інфармацыйнае поле і энергію. Матэрыя, як яе панімаюць матэрыялісты, – гэта знешні пакроў адзінай субстанцыі, якая ўтрымлівае ў сабе і інфармацыю (алгарытм праяўлення) і тое, што праяўляецца (у чыстым выглядзе – сама Прастора). Існуе градацыя станаў на шкале матерыяльнасці-духоўнасці (чыстай "інфарматыўнасці" па-сучаснаму) і больш высокае на гэтай шкале з’яўляецца “духам” (інфармацыяй, алгарытмам) для больш нізкага (груба-матэрыяльнага).
Як адбываецца гэта ўзаемадзеянне, я Вам не адкажу, бо ня ведаю.

Як ня ведае і фізіка дакладна аб тым, як адбываецца ўзаемадзеянне паміж фізічнымі аб’ектамі (тэорыі блізкадзеяння і далёкадзеяння).

Дагаварыліся, что ёсць там розныя часціцы, каб перадаць імпульс, а як яно на самой справе - ?
Здаецца, навошта нам “кванты”? Не, нам “кванты” не патрэбны.

Тут адлюстрована наша абмежаванасць мышлення – інакш уявіць сабе механізм разгортвання матэрыі па планах існавання без квантаў мы не можам. Навошта перадаваць самому сабе тое, што у нас ужо ёсць, што з’яўляецца нашай сутнасцю? Так і з перадачай інфармацыі ў энергію. Інфармацыя ўжо знаходзіцца ў ёй, з’яўляецца яе неад’емнай часткай. Узаемадзеянне паміж аб’ектамі таксама адбываецца на інфармацыйнам плане гэтых аб’ектаў.
Але ўсё вышэйапісаннае тычыцца таго, калі разумець пад “інфармацыяй” тое, што старажытныя людзі звалі “Духам”. Наогул, наша мова не вельмі падыходзіць для дакладнага разважання на гэтыя тэмы. Адзін разумее пад тэрмінам адно, другі – другое, і спрачаюцца да пасінення...
Таму большасць непаразуменняў ад адсутнасці адзінага дакладнага тлумачэння выкарыставаных тэрмінаў.