Хацеў запытаць у мадэратараў сайту: - чаму была выдалена тэма, адкрытая мной - ”Грунвальд”, з выявай Вітаўта. Па сваёй адукацыі я дойлід (архитектор)., таму лічу, што намалёвана не кепска і вельмі хачей , каб маю работу ўбачыла як мага болеё наведвальнікаў, дым болей паспрачацца на гэту тэму. У адным Мінскім музэе мне адказалі, што на выставу гэту работу яны ўзяць не могуць, таму што на ёй намалявана зашмат недзяржаўнай сымволікі. На мае запытанне аб тым, што у тагачасныя часы гэта адпавядала рэчаіснасці, яны толькі развялі рукамі. На гэтай карціне-іконе адлюстрована наступнае:
1. Народжанне ў князя Кейстута і Біруты сына Вітаўта (1350)
2. Выхаванне Вітаўта фон Вінденгеймам кніжнай і вайсковай навукам у Троках.
3. Забойства Ягайлам Кейстута, ўцёкі з Крэўскага замка Вітаўта ў жаночым абліччы (1382)
4. Хаўруз Вітаўта з Ордэнам .(1383)
5. Вяртанне Вітаўта ў Літву, знішчэнне замкаў Юрбург і Баербург. (1384 )
6. Абвешчанне Ягайлам намеснікам ВКЛ Скіргайлы. Паўторны хаўруз Вітаўта з Ордэнам.(1387)
7. Востраўскае пагадненне аб перадачы ўлады ў ВКЛ Вітаўту. Атручаннен Ордэнам сыноў Вітаўта.(1392)
8. Крыжацкая амбасада Кібурга.(1397)
9. Сымбалічнае прыныцце Чорнага мора ў склад ВКЛ.(1398)
10. Параза пад Воркслай.(1399)
11. Віленская вунія памітж ВКЛ і Польшчай.(1401)
12. Перадача Жамойці Ордэну.(1404)
13. Стаянне на рацы Угры.(1408)
14. Грунвальдская бітва. (1410)
15. Хіратонія Наваградскім саборам мітрапаліта кіеўскага. (1415)
16. Смерць Вітаўта. (1430)
Над выявай Вітаўта надпіс: “І быў князь вялікі Вітаўт моцны спадар і славен па ўсім землям і многа цароў і князёў служылі ў двару яго.”
Надпіс на світку з Ніколы Гусоўскага “Песнь аб зубры”аб Вітаўце:
“Паходня войнаў са слабым,
а з дужым анёл-міратворца,
ставів аголены меч свой,
як слуп пагранічны
перад нашэсцямі ворагаў
з поўдня і ўсходу.”
Надпіс на латыніцы гэта цітул Вітаўта: - Alexandro alies Witoldo Magno Duce Lithuanie
http://nashkraj.info/images/001.jpg