timax, прыгожа сказалі! Быць Вам другім "прамоўцам" на Вялікалітве!
для ДДД...
На ўселякі выпадак, у свой час ( адразу пасьля) паўстаньне лічылі не паўстаньнем, але ВАЙНОЙ. Нават, кнігі выдавалі пад такім назовам.
Гэта былі сапраўдныя войны з акупантамі, бо колькасць войскаў з абодзьвух бакоў была даволе значная. Напрыклад, 1831 г. - нашых, русінаў і караняжаў агулам было можа пад 100 000. можаце сабе ўявіць, колькі патрэбна было маскалікаў, каб задушыць такую сілу... 300 000?
1863 г. крыху меней, бо шмат чаго з таго часу мінула, рэкрутчына (каб нашым мазалём "брацкі" Каўказ прыяднаць), эміграцыя-рэпрэсіі-Сібір, прыняцьце новай улады... Але, ўсё роўна, вызваленчая вайна. Бо , не маскалікі супраць маскалікаў бунтавалі , але захопленыя ,да таго вольныя і варожыя да маскалёў народы. Я ўспрымаю гэта так. І мне падаецца, што слова паўстаньне зьбівае градус накалу жарсьцей. Трэба казаць - вызваленчая вайна, войны ад іншаземнага панаваньня!!
Наконт суадносінаў баявой моцы...
Глядзіце стужку "Эскадрон".. у сеціве ёсць. Голас па за кадрам агучвае - 30 000 паўстанцаў супраць 300 000 ворагаў....
ЭСКАДРОН /1993 г., каляр., 100 хв./
Рэжысёр: Юліюш Махульскі
У ролях: Аляксей Серабракоў, Сяргей Шакураў, Бернар-П'ер Доннадзье, Януш Гаёс, Агнешка Крукоўна, Ян Махульскі, Радаслаў Пазура, Францішак Печка, Віктар Праскурын
У халодны студзень 1863 года ў Польшчы выбухнула паўстанне. Жорсткасць і лютасць ўварваліся на вуліцы гарадоў. Малады рускі барон Яромін аказваецца ў гушчы падзей. Яго сімпатыі пераходзяць з боку казакоў на бок палякаў. Гэта не яго бітва, але ён з яе не выйдзе.
http://kinofilms.tv/film/eskadron/29622/