psv-777 писал(а):Мне падабауся Кот за тое,што не успрымау псеуданавучные дадзенныя.
Часта прапаноўваючы, аднак -- узамен ня менш псеўданавуковыя дадзеныя.
Адрозьніваючыяся значна большай эмацыйнай раздражняльнасьцю.
Між іншым -- і большай ступеньню актыўнасці яго прыхільнікаў.
Якія ўтвараюць хаўрус -- кансалідаваную групу падтрымкі па інтарэсах.
Дакладней хаўрус ня прыхільнікаў, а праціўнікаў папярэдняй тэорыі «псеўданавуковасьці».
Якія бачаць за Катом часовага саюзніка, гэтакага тарана - для прабіцьця і разбурэньня фартэфіката апанента.
Якія ня валодаюць прыродным дарам цынічна ганьбяньня апанента,
Таму – за лепшая бачаць, хавацца за Катом, як за надзёжай - надаючы яму правы на зьдзек і глум.
Цішком хіхікаючы над яго багатым слінавыдзяленьнем.
Магчыма атрымоўваючы не жартоўныя задавальненьні.
Пры гэтым выступаючы, як бы ў ролі непрадузятага сьведкі.
Але бываючы і ў ролі строгага судьдзі....
Дзякуючы яму навучыуся крытычна успрымаць розныя модныя тэорыi i суръезна падыходзiць да справы-бо трэба адказваць аппаненту толькi фактамi пацвержанымi у навуковых дыскуссiях i працах.
У першую чаргу дзякуючы яму форум ператвараўся ў сьметнік абсцэннай лексікі.
Дзе прывольна адчуваў сябе нахабна-агідны мацюкны слэнг.
У Ката ён набываў мярзотна-гідкі стыль.
Замяшаны на дэклараваньні арыйскай перавагі рашызма = фашызма.
Пра што ён нястомна раз пораз паўтараў.
Што вылівалася ў яго - у адкрытую рэкляму рускага нацызму.
У стасунку насмешліва-зневажальных праяў ў бок «недогосударств», «недонацій», “недонародов”:
Як бы другарадных з'яў гісторыі на фоне велічы Вялікай Расіі.
Мне ўяўляецца - фарміраваньне клянавасці па інтарэсах - у залежнасці ад пераваг --
Ёсьць велізарная пагроза аб'ектыўнаму фарміраваньню, у першую чаргу - свайму асабістаму сьветапогляду.
Ёсць небяспека быць схільнаму да ўплыву тэорый - сабе раней ня ўласьцівых.
Спакваля набываючыхся пад узьдзеяньнем кансалідаванай падтрымкі ў іншых пытаннях і тэмах.
Міжволі перацякаючых ва ўсю жыцьцёвую прастору.
Запаланяючы розум і сэрца.
А адсюль - прамы шлях да дэградацыі.
Шлях уступленьня ў ватны клюб рашызму = фашызму.
"Бонд. Джеймс Бонд".