Культура Вялікалітвы

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 6:54 pm

Паважаныя гледачы, я не чакаю ад Вас “труб дубасных”, як не чакаю й “падмогі”. Гэта мая ўласная вайна за “мінулае”.
А[b]ле я маю да Вас колькі пытанняў.
Ці лічыце Вы гэтую тэму вартай на мезенец таго пылу, які я ўзняў?
Ці знайшлі вы тут хоць нешта цікавае Вам,невядомае да таго? (Дадам, што шукаючы сёе-тое, я адчыніў для сябе процьму невядомага і цікавага).
Акрамя такіх відаў мастацтва як літаратура , жывапіс , будзе гаворка і пра музыку.
Для таго народу, які быў сфармірованы пасля папілаў Беларусі-Вялікалітвы ў 20-х гадох, і які працягвае ў большай ці меньшай ступені цягнуць ярмо “савецкага” часу на сваёй выі, усё, што было да 1917 года збольшага не лічылася сваім. Зразумела, што на дыстанцыі ад сваёй мінуўшчыны нас трымалі , вырубая нацыянальна-свядомую інтэлігенцыю “добрыя” вялікія і іншыя браты). Той ўздым 20-30-х гг, быў перарваны “стрэлам ў патыліцу” ці “далёкім краем, ў які выехаў таварыш”. Тое, што нарадзілася пад час нямецкай акупацыі было затаптана бальшавіцкім ботам пасля паваеннай акупацыі БССР Саветамі. Тое, што адбывалася ў беларускай культуры пасля вайны ,практычна ў ва сіх сфэрах можна акрэсліць як “ПЯЦЬ ЛЫЖАК ЗАЦІРКІ”. Мо, я надта згушчаю, але зараз падаецца так.

Хазяін з Масквы добра зразумеў, што нельга пускаць нас к сваёй гісторыі. І таму мы мелі да 1917 г. толькі –скамарохаў, жабрацкія й чумацкія песні. Бо, прыватна-уласніцкія тэатральныя трупы са Слоніма,Нясвіжа,Горадні і інш. беларускіх (Вялікаліцьвінскіх) гарадоў з нашага моцнага плечука сцягвалі безсаромна летувісы, менчука Манюшку папілілі паміж сабой палякі і летувісы ( 20 першых год жыцця ён убіраў у сябе дух нашай радзімы, 18 год сноўдаўся паміж Вільней і Менскам і 14 год жыў у Польшчы).
Дарэчы, ўсё тое, што адбываляся цягам соцен год ў Вільні залічылася на рахунак летувісах. А адбывалася там нямала!!

Таму, каб не было сорамна перад суседзямі (быццам мы сівалапыя, усё ў нас не наше) і па праву ганарыцца СВАЁЙ СПАДЧЫНАЙ і патроху адбіваць яе ў суседзяў,
паспрабую накідаць сюды тое, што маю.

Дадам яшчэ, што Вялізарную працу па вяртанню музычнае НАШАЕ КУЛЬТУРЫ зрабілі й робяць такія асобы як Барышаў Г.І., Дадзіёмава В., Скарабагатаў В., Неўдах Ў., Мальдзіс А. , Фралоў А.,Немагай С. ,
Сасноўскі З.і інш.
Последний раз редактировалось gervasij Пт июл 29, 2011 7:42 am, всего редактировалось 3 раз(а).
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 6:57 pm

“Беларуская капэла”, нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне. Створана ў 1992 г. у Мінску на базе аднайменнага калектыву. У аснове арганізацыі аб’яднання — прынцыпы езрапейскай капелы XVII—XVIII стст. Кірункі дзейнасці: аднаўленне ў тэатральна-канцэртнай практыцы беларускай музычнай спадчыны, збіранне, даследаванне і публікацыя беларускіх музычных твораў XVII—XIХ стст., прапаганда сучаснай, у тым ліку авангарднай музыкі.

http://spadchyna.net/rodnamova/index.ph ... Itemid=367
-----------------------------------------------------------------------------
“Беларуская капэла” адзначыць 15-годдзе творчай дзейнасці канцэртам “Музычныя шэдэўры беларускай мінуўшчыны”
09.11.2006, 9:53 Культура

9 лістапада у Малой зале Белдзяржфілармоніі творчы калектыў “Беларуская капэла” ладзіць канцэрт “Музычныя шэдэўры беларускай мінуўшчыны”, праграму якога вызначыў выхад з друку трох буйных выданняў: “Беларуская вакальная музыка XVII - XVIII стагоддзяў. Барока”, араторыі Ігара Хадоскі “Жальбы” (напісанай па старажытнаму зборніку “Планкты”) і клавіра оперы А. Г. Радзівіла “Фаўст”. Вынікам гэтай цітанічнай працы, праведезенай пад кіраўніцтвам В. Скорабагатава, сталі не толькі вернутыя і набытыя помнікі беларускай культуры, але і вернуты гонар за сваю радзіму. Напрыкад, за беларускае музычнае барока — слаўную, бліскучую, але малавядомая па-за прафесійнымі коламі старонку айчыннай культуры.

Значна раней, чым у Расіі, на Беларусі замацавалася сучасная нотная натацыя, значна раней пачалося развіццё вядучых жанраў еўрапейскай музыкі (у прыватнасці, канта, пазней харавога партэснага канцэрта). Вельмі рана прафесійную аснову набылі харавыя спевы, што развіваліся ў праваслаўных царквах і манастырах, а таксама арганнае выканальніцтва, якое выкарыстоўвалася ў касцёлах.

Вядома, што менавіта з Беларусі расійскія манархі часта запрашалі да сябе музыкантаў розных спецыяльнасцей, настаўнікаў музыкі, капельмайстраў для аркестравых і харавых капэл. Адзін з найбольш вядомых дзеячаў беларускай культуры эпохі барока Сімяон Полацкі быў выхавацелем у рускай царскай сям’і. Яго сучаснік, знаны асветнік і кампазітар Мікалай Дылецкі набыў музычную адукацыю ў знакамітай на тыя часы Віленскай акадэміі.

Самыя папулярныя і дасціпныя жанры беларускага барока — канты і псальмы, вядомыя на Беларусі з XV стагоддзя. Канты - гэта бытавыя песні самага рознага зместу: любоўныя, застольныя (ці куранты), міфалагічныя, гістарычныя, жартоўныя, дзіцячыя, віваты… Большасць з іх засталіся ананімнымі. Мелодыі кантаў былі настолькі папулярнымі, што часта на паперы занатоўваліся толькі іх словы.

Да найбольш каштоўных помнікаў беларускай музычнай даўніны адносяцца зборнікі “Куранты” і “Полацкі сшытак”. У “Курантах”, датаваных 1733 годам, змешчаны канты пераважна лірычнага зместу, прысвечаныя тэме кахання, здрады, расставання. “Полацкі сшытак” утрымлівае 60 шырока вядомых у свой час кантаў і гарадскіх песень, а таксама шэраг танцаў, распаўсюджаных у быце тагачасных гарадоў і вёсак (казачок, мазур…).

Псальмамі называліся канты рэлігійнага зместу. Найбольш папулярнымі сталі псальмы калядныя, пасійныя (прысвечаныя пакутам Хрыста), пакаянныя. Сярод лепшых узораў узвышаных і ўзнёслых евангельскіх псальмаў — творы на вершы з “Рыфматворнага Псалтыра” Сімяона Полацкага, аўтары музыкі якіх, за выключэннем Васіля Цітова, невядомыя.

Буйнымі дасягненнямі ў музыцы, літаратуры, тэатральным мастацтве адзначылася ў Беларусі эпоха класіцызму. У XVIII стагоддзі пры дварах беларускіх магнатаў Радзівілаў, А. Тызенгауза, А. Сапегі, М. К. Агіньскага расцвілі прафесійныя оперныя і балетныя тэатры, многія з якіх па багацці і мастацкаму ўзроўню пераўзыходзілі тэатральныя трупы каралеўскіх двароў Еўропы. Сярод вядомых твораў, напісаных спецыяльна для беларускіх магнацкіх тэатраў былі оперы і балеты Я. Д. Голанда, у тым ліку першая з захаваўшыхся беларускіх опер “Агатка, ці Прыезд пана”, датаваная 1784 годам.

Яркім завяршэннем пышнай эпохі магнатскіх тэатраў стала з’яўленне ў 1820 годзе оперы Антонія Генрыка Радзівіла "Фаўст". Спецыяльна для яе лібрэта вялікі Гётэ дапісаў некалькі нумроў і звязак, што расцаніў за гонар — супрацоўнічаць з самім Радзівілам! Неўзабаве опера была пастаўлена ў Польшчы, Чэхіі і Англіі. У Германіі яна трымалася ў рэпертуары больш за 50 гадоў, натхняючы да творчых здзяйсненняў сталеючых разам з ёй кампазітараў-рамантыкаў Шумана, Шапэна, Брамса…

Магчымасць адчуць чароўны подых даўніны і дасць эксклюзіўны канцэрт, у якім прагучаць канты са зборнікаў “Куранты” і “Полацкі сшытак”, псальмы на вершы з “Рыфматворнага Псалтыра” Сімяона Полацкага, урыўкі з “Жальбаў” і “Фаўста” ў выкананні беларускіх спевакоў Н. Акінінай, А. Бундзелевай, Л. Лют, І. Русіноўскай, Э. Рыжановіч, Н. Шарубінай, Ю. Гарадзецкага, Д. Капілава, С. Лазарэвіча, Я. Нялепы.

Музыказнаўца Алена Лісава
http://news.tut.by/culture/77010.html
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 6:58 pm

Віктар СКАРАБАГАТАЎ: «Мяркую, што “Чужое багацце...” выклікае такі ж шалёны ажыятаж, як спектакль “Пінская шляхта”, які ідзе ў Купалаўскім тэатры...»

30.04.2009 №65-66 - Марына КОКТЫШ

“Чужое багацце нікому не служыць” — так называецца опера, прэм’ера якой адбудзецца 7 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Тэатры оперы і балета. Опера “Чужое багацце...” належыць пяру аднаго з самых вядомых кампазітараў канца XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя Яна Давіда Голанда.

Ён нарадзіўся ў Германіі, але па волі лёсу апынуўся на беларускай зямлі. Па запрашэнні князя Караля Станіслава Радзівіла доўгі час працаваў у Нясвіжы, дзе сачыніў і паставіў оперу “Агатка, або Прыезд пана”, балет “Арфей у пекле”, а таксама оперу-вадэвіль “Чужое багацце...”. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай і заняпаду знатных беларускіх дынастый Голанд не з’ехаў з Беларусі, а пасяліўся ў Вільні, дзе больш за 25 гадоў выкладаў у Віленскім універсітэце.

У адным з кракаўскіх архіваў музыказнаўца Вольга Дадыёмава знайшла партыі оперы “Чужое багацце...”. Мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская капэла”, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў вырашыў рэканструяваць і паставіць оперу Голанда. Аднавіў партытуру мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-авангард” Уладзімір Байдаў. Пераклад вершаваных фрагментаў оперы з польскай і нямецкай моў ажыццявіў Васіль Сёмуха. Лібрэта наноў напісаў драматург Сяргей Кавалёў.

Дзеянне оперы адбываецца ў Нясвіжы, які раней называлі маленькім Парыжам. Галоўныя героі оперы — мешчанін Чужапанак, які марыць знайсці скарб Радзівілаў і выдаць дачку замуж за арыстакрата, яго дачка Кася і акцёр Янак. Зразумела, Кася кахае Янака. Каб бацька дазволіў маладым узяць шлюб, Янак прыдумляе розыгрыш: ноччу на Чортавай гары ладзіць для Чужапанка страшэнную містыфікацыю...

У тэатры кажуць, што оперу “Чужое багацце” можна будзе паказваць не толькі са сцэны тэатра, але нават і ў старадаўніх замках Міра і Нясвіжа.

Дарэчы, на пастаноўку “Чужога багацця...” быў выдзелены прэзідэнцкі грант.

“Калі я не памыляюся, то памер прэзідэнцкага гранта — нешта каля 20 мільёнаў, — сказаў “Народнай Волі” Віктар Скарабагатаў. — Акрамя гранта, ёсць яшчэ дзяржзаказ Міністэрства культуры. Яны таксама выдзялялі нам грошы на пастаноўку. А якая агульная сума — я нават не ўяўляю. Я ж толькі мастацкі кірўнік праекта, а не фінансіст. Аднак у дадзеным выпадку сума не мае абсалютна ніякага значэння. Гэта вялікі двухактавы спектакль з удзелам балета, хору, салістаў. Мне падабаецца, як ён задуманы. Мяркую, што “Чужое багацце...” выклікае прыблізна такі ж шалёны ажыятаж, як спектакль “Пінская шляхта”, які ідзе ў Купалаўскім тэатры...”

“Мы будзем і далей прапагандаваць беларускую оперу, — гаворыць галоўны дырыжор тэатра, заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна. — Гэта наш, беларускі матэрыял, якім сапраўды можна ганарыцца...”

http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14159
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 7:00 pm

Музыкальные капеллы существовали на территории Беларуси очень и очень давно, еще в XVIII веке, в эпоху бурного развития магнатских, частновладельческих оперных и балетных театров. Они развивались в Слуцке и Несвиже, в Слониме и Гродно, Шклове и Мноливе. В основу существования музыкальных капелл были положены принципы евпропейской капеллы XVII-XVIII веков.

На долгие десятилетия такая форма совместного музицирования и существования музыкального коллектива была, к сожалению, забыта. Неслучайно интерес к музыкальным капеллам возродился в Беларуси в начале 90-х годов XX века, в период обретения страной суверенитета и независимости. В это время возникает театрально-концертное объединение «Белорусская капелла», художественным руководителем которой является В.Скоробогатов. В это же время в Молодечно возникает и областной камерный хор, который через несколько лет превращается в музыкальную капеллу «Сонорус».

Сегодня «Сонорус» имеет достаточно разветвленную структуру. В него входят камерный хор, камерный оркестр, группа солистов-вокалистов. Музыканты оркестра образуют еще два небольших коллектива – струнный квартет и брасс-квинтет. Сам коллектив насчитывает 65 человек. Но для исполнения многих программ дополнительно приглашаются артисты оркестра и солисты-вокалисты.

Иногда на концерт отправляется один оркестр, когда-то – только хор, иногда оркестр вместе с хором. Собственные программы есть у каждой группы артистов. И это позволяет «Сонорусу» в течение месяца давать более 10 концертов в разных уголках Беларуси и на самых разных концертных площадках. И на таких престижных, как большой зал Белгосфилармонии, Дворец культуры Белсовпрофа, Дворец культуры тракторного завода. И в отдаленных от столицы и областных городов районных центрах, городских поселках, школах, где артистов встречают с не меньшей, а возможно, еще большей теплотой.

http://sonorus.by/index.php?id=4
----------------
Філаматы і філарэты ў Гродна

Автор: algunia. 20 мая 2010 года, 11:41
Кейворды: афиша, Гродно, культура, музей

22 мая ў Новым замку ў 16.30 адбудзецца музычна-гістарычная вечарына «Філаматы і філарэты».

У аснове праекта ляжаць арыгінальныя песні філаматаў і філарэтаў з рукапіснага зборніка, складзенага жонкай Т.Зана Брыгідай Свентажэцкай у 1855 годзе і нядаўна знойдзенага ў віленскім архіве музыказнаўцам, супрацоўнікам Беларускай акадэміі музыкі і творчага калектыву «Беларуская капэла» Святленай Немагай. Шмат песняў напісана на вершы Я.Чачота, аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца таксама А.Міцкевіч, Т.Зан, А.Адынец. Тэксты спяваліся на мелодыі вядомых беларускіх («крывіцкіх») народных песняў, украінскай народнай песні, аўтарскія мелодыі М.Шыманоўскай, Т.Зана, К.Тызенгаўза.

Дзве песні (на словы А.Міцкевіча і А.Адынца) выконваюцца таксама на музыку аднаго з удзельнікаў праекта — Аляксея Жбанава.

Улічваючы, што песні філаматаў і філарэтаў складаліся не для сцэнічнага выканання, а для шырокага ўжытку ў сяброўскім коле, праект мае адкрыты характар. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца як студэнты і выпускнікі Беларускай акадэміі музыкі, так і спевакі-аматары. Гэта дазваляе наблізіць стыль выканання да арыгінальнага, які напэўна адрозніваўся тэхнічнай прастатой і эмацыйнай шчырасцю.

Нягледзячы на тое, што тэксты песняў, уключаных у праграму, напісаныя на польскай мове, у праекце, зыходзячы з яго мэтаў і характару, выкарыстаныя пераклады на беларускую мову К.Цвіркі, В.Сёмухі, А.Жбанава.

Найлепшым вынікам праекта, з пункту гледжання яго ініцыятараў, сталася б «другое жыццё» песняў філаматаў і філарэтаў — перш за ўсё ў студэнцкіх асяродках нашай краіны. Дзеля гэтага да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, хто мае элементарныя спеўныя здольнасці і жаданне зрабіць асабісты ўнёсак у пашырэнне філамацкіх ідэяў у Беларусі.

Трапіць на імпрэзу можна будзе набыўшы звычайны музейны квіток. Кошт для дарослых — 2300 рублёў.
http://s13.ru/archives/13355
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 7:49 pm

Станіслаў Манюшка (5 траўня 1819 — 4 чэрвеня 1872) — польскі і беларускі кампазытар, дырыгент, пэдагог. Стваральнік нацыянальнай клясычнай опэры, клясык польскай і беларускай вакальнай лірыкі[1][2].

Вытокі музаў Станіслава Манюшкі ў беларускім і польскім фальклёры[1].

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага беларускага[1] шляхецкага роду Манюшкаў гербу «Крыўда», сын Часлава і Альжбеты з Маджарскіх. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, музычную — у Менскай музычнай школе Д. Стафановіча. 18 гадоў (з 1840 да 1858) працаваў арганістам і дырыгентам у Вільні, а з 1858 і да канца жыцьця — дырыгентам опэрнага тэатру ў Варшаве, з 1864 таксама прафэсар Музычнага інстытуту.

Стварэньне першых вадэвіляў, музычных камэдыяў і камічных опэраў С. Манюшкі праходзіла ў зьвязку зь Беларусяй: у 1834 менскія аматары паставілі адзін зь першых ягоных музычных твораў «Канторскія службоўцы» (у 1841 — у Горадні), а ў 1843 у Менску адбыўся паказ аднаактовага жарту «Лятарэя» (лібрэта Корвін-Мілеўскага). На лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча С. Манюшка напісаў «Рэкруцкі набор» (з К. Кжыжаноўскім; пастаноўка ў 1841 у Менску), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» (спэктакль у Менску ставіўся 21 раз), «Ідылія» («Сялянка», з К. Кжыжаноўскім; пастаноўка ў 1852 у Менску; у 1853—1855 ставілася ў Бабруйску, Слуцку, Нясьвіжы, Глуску і інш.). Прэм’ера камічнай опэры «Ідылія» адбылася 9 лютага 1852 у Менскім гарадзкім тэатры.

Дзякуючы выкарыстаньню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскаю) і апоры на беларускі фальклёр гэтая падзея мела вялікае значэньне ў гісторыі беларускай музычнай культуры[1]. Упершыню зь беларускай тэатральнай сцэны гучалі нацыянальныя мэлёдыі, прымаўкі і прыказкі. Гэта была ня проста творчая сьмеласьць драматурга і кампазытара, які адважыўся ва ўмовах зьнявагі да ўсяго беларускага адкрыта заявіць пра свае сымпатыі, а глыбока прадуманая і сьвядомая акцыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія і ідэйныя пазыцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужнасьць, каб у часы Мікалая І так гаварыць пра прыгоньніцтва, як у «Ідыліі» В. Дуніна-Марцінкевіча і С. Манюшкі. Іхныя погляды не заўсёды падтрымлівалі і блізкія сябры. Нават Уладзіслаў Сыракомля, які хваліў В. Дуніна-Марцінкевіча за тое, што ён «першы адважыўся стварыць вялікі твор на нашай народнай гаворцы», лічыў яго творы «залішне вострымі», а вядомы варшаўскі музычны крытык Ю. Сікорскі неаднойчы дакараў С. Манюшку за сацыяльна завостраныя сюжэты, якія надавалі музыцы «непажаданы характар».

Сьветапогляд С. Манюшкі сфармаваўся ўжо ў юнацкія гады, што прайшлі на Беларусі. З малых гадоў будучы кампазытар адчуў хараство і прывабнасьць беларускага фальклёру, асабліва беларускай песьні. Таму беларускі калярыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асабліва раньніх. У прадмове да 1-га выпуску «Хатняга сьпеўніка» (1844) С. Манюшка паведамляў, што зьмясьціў у ім «песьні прынёманскіх вёсак... у гэтых паэтычных творах найярчэй праявіўся нацыянальны характар і мясцовы калярыт», а «тое, што ёсьць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што зьяўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ніколі не перастае падабацца жыхаром той зямлі, на якой яны нарадзіліся і вырасьлі». У больш позьнія гады С. Манюшка шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасьці. Так, у опэры «Фліс» («Плытагоны», 1858) Р. Шырма адзначыў «такое багацьце песенных і танцавальных народных інтанацыяў, што часам ствараецца ўражаньне, што ты дзесьці пад Слуцкам ці каля Менску прысутнічаеш на народным сьвяце».

На працягу ўсяго жыцьця С. Манюшка падтрымліваў цесныя зьвязкі зь беларускімі музыкантамі, надаваў ім разнастайную падтрымку ў творчай дзейнасьці. Ён сам быў настаўнікам ігры на фортэпіяна менскай піяністкі І. Горват, дасылаў розным выдаўцам, у тым ліку Францу Лісту, творы Ф. Міладоўскага, пісаў артыкулы пра сваіх суайчыньнікаў — менскага фартэпіяннага і арганнага майстра І. Бяляўскага, гарадзенскую скрыпачку Т. Юзафовіч, рэцэнзаваў іх працы, у прыватнасьці кнігу Напалеона Орды «Граматыка музыкі», дапамагаў набыць музычную адукацыю Каміле Марцінкевіч, скрыпачцы Б. Крыгер, наладжваў іх канцэрты. С. Манюшка рэгулярна дасылаў у Менск Д. Стафановічу і Ф. Міладоўскаму экзэмпляры сваіх твораў.

Са сталых ягоных опэраў найбольш папулярныя «Галка» (1847 (пастаноўка ў 1854, 2-я рэдакцыя — у 1859), адметная вастрынёй сацыяльна-крытычнага кірунку. У Менску яе ўпершыню паставілі ў 1856; а праз 120 гадоў (1975) адбылася другая пастаноўка на сцэне Дзяржаўнага тэатра опэры і балету Беларусі. У ліку найбольш значных яго опэраў: «Графіня» (1859), «Вэрбум нобіле» («Слова гонару», 1860), «Парыя» (1869), «Страшны двор» (1865). Апошнюю опэру ў 1952 паставіў Дзяржаўны тэатар опэры і балету Беларусі ў перакладзе на беларускую мову Максіма Танка.

Апроч таго, С. Манюшка — аўтар больш як 300 сольных песень (у тым ліку «Паходнай песьні літвінаў» на словы Ўладзіслава Сыракомлі), што ўвайшлі ў 12 «Хатніх сьпеўнікаў», у іх ліку 12 песень, напісаных на вершы Я. Чачота; кантаты «Крымскія санэты» на словы А. Міцкевіча.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Станіслаў_Манюшка
=======================

Размаўляць нотамі радзiмы,Альбо чаму сёння сучасны 190-гадовы Станiслаў Манюшка?
Яго стагоддзе стала нямым пасля таго, як развiталася з радзiмай услед за Агiнскiм. У ХІХ стагоддзi не стала Радзiмы — але памяць пра яе яшчэ была жывая, хоць назву ВКЛ ужо не ўжывалi. Ды нават вымавiць яе было немагчыма — мова была ўжо не тая, не пасавалi ёй колiшнiя назвы. Мовай Беларусi, якая магла гаварыць пра сваё, замест мовы лiтар стала мова нотаў. Яна была вольная ў выяўленнi пачуццяў, яна адкрывала новыя спадзяваннi i несла iдэi, якiя былi рэвалюцыйнымi для свайго часу. Выказаў iх кампазiтар, якi стаў сапраўднай зоркай стагоддзя, народжанай нашай зямлёй. I думкi яго не страцiлi актуальнасцi ў наш час. Вялiкi чалавек з Вялiкага княства, якое жыло ў думках. Наш!..

190-ты дзень нараджэння Станiслава Манюшкi ўрачыста адзначалi сёлета ў Польшчы. Сапраўды, Манюшку на доўгi час прыпiсалi да польскай культуры. Ён лiчыцца заснавальнiкам опернага жанру ў польскай музыцы. А калi палiчыць, колькi гадоў ён прапрацаваў у Вiльнi, то сваiм яго могуць лiчыць яшчэ адны нашы суседзi. Беларусы былi найбольш сцiплымi i багатую музычную спадчыну Манюшкi сталi лiчыць сваёй толькi некалькi стагоддзяў таму. Лепш позна. А можа — проста своечасова прыйшло разуменне, што сваю гiстарычную анямеласць трэба лячыць. I ёсць жа рэцэпт, згодна з iм трэба вярнуцца ў той час, калi адбыўся шок, стрэс, якi пазбавiў самаiдэнтыфiкацыi цэлы народ, i ўзгадаць момант, калi зноў захацелася быць сабой.

Момант рамантычны///
http://news.21.by/2009/05/07/176877.html
Последний раз редактировалось gervasij Чт июл 28, 2011 11:15 pm, всего редактировалось 1 раз.
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 7:55 pm

А я ўсё галаву ламаў, адкуль ўзялося такое імя -Клёпа, вядомы блазн з АБВГДэйкі ...а ён жмудзін...

Mykolas Kleopas Oginskis

http://lt.wikipedia.org/wiki/Mykolas_Kleopas_Oginskis
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение propolis » Чт июл 28, 2011 8:22 pm

gervasij писал(а):А я ўсё галаву ламаў, адкуль ўзялося такое імя -Клёпа, вядомы блазн з АБВГДэйкі ...а ён жмудзін...

Mykolas Kleopas Oginskis

http://lt.wikipedia.org/wiki/Mykolas_Kleopas_Oginskis


Абаронiм Клепу ад жмудзiнскiх паклепау :D
propolis
Модератор
 
Сообщения: 1295
Зарегистрирован: Вс июн 22, 2008 8:37 pm
Откуда: Палесье

Сообщение gervasij » Чт июл 28, 2011 9:11 pm

))

Пра Клеопаса:mrgreen: выдатнейшую кнігу напісала Святлена Немагай "жыццё і творчасць М.К.Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя" 2007. БДА М(узыцы)

а зараз:
http://www.zbsb.org/lib/index.php?optio ... cle&id=610
Зміцер Сасноўскі
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ МУЗЫЧНЫХ УПЛЫВАЎ
Змест
Прадмова
Выезд беларускіх музыкаў на працу за мяжу
Беларускія інструменты і фальклор у культуры іншых народаў
Беларускія нотныя матэрыялы за мяжой
Вядомыя кампазітары і музыкі беларускага паходжання
Беларускі фальклор у творах вядомых кампазітараў
Атрыманне адукацыі ў Беларусі замежнымі музыкамі
Прафесійныя музыкі беларускай эміграцыі ХХ ст.
Падсумаванне
Літаратура
Прадмова

Беларуская музыка, якая мае багатую гісторыю, у розныя перыяды ўплывала на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў. Шмат якія кампазітары беларускага паходжання набылі агульнаеўрапейскае прызнанне — Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Мечыслаў Карловіч, Ганна Мейчык, Чэслаў Немэн… Многія расійскія і польскія кампазітары (Пётр Чайкоўскі, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Фрыдэрык Шапэн ды іншыя) уключалі ў свае творы беларускія народныя мелодыі. У Беларусі атрымалі музычную адукацыю такія выдатныя музыкі, як Фёдар Стравінскі (бацька Ігара Стравінскага), Сяргей Мігай, Марыя Гулегіна, Ірма Яўнзем…

Часам беларускія ўплывы мелі доўгачасовы характар: нашыя музыкі працавалі ў Польшчы пры дварах каралёў Ягайлы, Аляксандра, Жыгімонта І, Жыгімонта II і Жыгімонта III; падручнікі па тэорыі музыкі рэктара Полацкага калегіума Жыгімонта Ляўксміна выдаваліся ў Мангейме, Кёльне, Вене. Часам беларускія ўплывы былі адзінкавымі з’явамі: беларускія народныя мелодыі ў 9-й сімфоніі Людвіга ванн Бетховена, а таксама ў «Grand Fantasie» Фрыдэрыка Шапэна, у оперы «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага…

Асаблівым відам беларускіх уплываў трэба прызнаць тое, што кампазітары нашага краю першымі ў Еўропе рабілі значныя музычныя адкрыцці. Напрыклад, беларускія кампазітары выкарыстоўвалі вакальныя цыклы задоўга да афіцыйнага адкрыцця гэтага жанру Л. Бетховенам, а паланэзы Мацея Радзівіла з’яўляюцца самымі раннімі аркестравымі ўзорамі гэтага танца ў Еўропе. Міхал Казімір Агінскі падказаў Ёзэфу Гайдну сюжэт яго славутай араторыі «Стварэнне свету». За восем гадоў да напісання Вольфгангам Амадэем Моцартам оперы «Вяселле Фігаро» мелодыя каванціны Фігаро ўжо прагучала ў вакальным цыкле «Да Касі» Міхала Клеафаса Агінскага. Заснавальнікам расійскай гітарнай школы стаў музыка з Вільні Андрэй Сіхра. Першую оперу «Фаўст» у супрацоўніцтве з Ёганам Вольфгангам Гётэ напісаў Антоні Генрык Радзівіл. У «Фаўсце» Радзівіла Мефістофель упершыню заспяваў тэнарам, і толькі пазней гэта сустракаецца ў оперы Сяргея Пракоф’ева «Агнёвы анёл». Джузэпэ Вэрдзі пачынае першую карціну «Рыгалета» музыкай, якая літаральна паўтарае «д’ябальскія скокі» Мефістофеля з «Фаўста» Антонія Генрыка Радзівіла. Акрамя гэтага, Антоні Генрык Радзівіл апярэдзіў свой час у сістэме лейтматываў, якую пазней увёў у оперную практыку Рыхард Вагнер. Антонію Генрыку Радзівілу прысвячалі свае творы Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, Фелікс Мендэльсон і Марыя Шыманоўская. Высокую ацэнку яго творам давалі Ферэнц Ліст і Роберт Шуман.

Шмат якія дасягненні беларускай музыкі капіявалі кампазітары суседніх краін, асабліва П. Чайкоўскі, які ў «Пікавай даме» выкарыстаў паланэз беларускага кампазітара Восіпа Казлоўскага, а раманс Міхала Клеафаса Агінскага «Абуджэнне» зрабіў «секстай Ленскага» ў оперы «Яўгеній Анегін» (той жа раманс «Абуджэнне» трапіў у Сімфонію № 6 П. Чайкоўскага).

Несумненна, самым папулярным беларускім кампазітарам, чыя творчасць паўплывала на музычную культуру многіх краін, быў Міхал Клеафас Агінскі. Апрача ўжо пералічаных фактаў (апярэджванне Моцарта, «пазычанне» мелодый П. Чайкоўскаму), Міхал Клеафас Агінскі зрабіў значны ўплыў на творчасць Габрыэля Грубера, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста і Фрыдэрыка Шапэна. Асабліва прыкметна яго ўздзеянне на рамансавую культуру Расіі. Раманс Міхала Клеафаса Агінскага «Каля цябе» паслужыў правобразам «старинных русских романсов» ХІХ ст., стыль раманса Міхала Клеафаса Агінскага «Завялая ружа» скапіяваны ў рамансе Міхаіла Глінкі «Сумненне».

Некаторыя беларускія музыкі станавіліся вельмі вядомымі за межамі Беларусі. Ганна Мейчык, дачка мінскага адваката Д. Мейчыка, з поспехам выступала ў нью-ёркскай Metropoliten opera, стала салісткай міланскай La Scala i лісабонскай оперы San Carlush. Беларускі патрыёт славуты спявак Міхась Забэйда-Суміцкі атрымаў прызнанне ў Італіі, Чэхіі і Польшчы. Вядомы беларускі скрыпач і кампазітар Міхаіл Ельскі паспяхова канцэртаваў у Польшчы і Германіі. Шклоўскі віртуоз Міхаіл Гузікаў з беларускімі народнымі «брусочкамі» (правобраз ксілафона) з вялікім поспехам гастраляваў у Польшчы, Аўстрыі, Германіі і Бельгіі. Заўжды памятаў пра свае беларускія карані легендарны польскі спявак і кампазітар Чэслаў Немэн.

Даследаванне беларускіх музычных уплываў і прысутнасці беларускай музыкі ў свеце дагэтуль адбываецца эпізадычна і носіць несістэмны характар. Дадзенай тэме не прысвечана ніводнай манаграфіі. Многія факты гісторыі беларускай музыкі яшчэ не ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гістарычнае музыказнаўства ў Беларусі толькі пачынае развівацца. З гэтых прычынаў дадзеная праца з’яўляецца ў многіх аспектах эксперыментальнай і мае на мэце папярэднюю сістэматызацыю факталагічнага матэрыялу і яго першаснае асэнсаванне. Выказаныя ў кнізе меркаванні заснаваныя на даступных крыніцах і могуць быць удакладненыя ці нават абвергнутыя пры супастаўленні іншага набору фактаў ці адкрыцці новых гістарычных крыніц.

Прапанаваная структура працы падаецца аўтару аптымальнай, але не пазбаўлена недахопаў. Напрыклад, раздзел «Выезд беларускіх музыкаў на працу за мяжу» вельмі блізкі па зместу да раздзела «Вядомыя кампазітары і музыкі беларускага паходжання». Утвараецца пэўная штучнасць у падзеле беларускіх музыкаў за мяжой на малавядомых і вядомых, бо часам вядомыя музыкі страчвалі сувязь з Радзімай і цалкам успрымалі музычную культуру новай краіны. У кнізе адсутнічае раздзел аб выданні за мяжой твораў беларускіх кампазітараў, бо гэтае пытанне асветленае ў біяграфіях саміх кампазітараў.

Пры аднясенні музычнай з’явы да пэўнага раздзела улічана тое, які бок гэтай з’явы найбольш вызначыўся як беларускі музычны ўплыў. Напрыклад, Станіслаў Манюшка, які актыўна выкарыстоўваў беларускі фальклор, апошнюю частку жыцця правёў у Польшчы. Яго творчасць разглядаецца ў раздзеле «Вядомыя кампазітары і музыкі беларускага паходжання», а не ў раздзеле «Беларускі фальклор у творах замежных кампазітараў». Іншы прыклад: Вячаслаў Селях-Качанскі — выдатны спявак беларускага паходжання, але яго творчы шлях разглядаецца не ў раздзеле «Вядомыя кампазітары і музыкі беларускага паходжання», а ў раздзеле «Прафесійныя музыкі беларускай эміграцыі», бо апошнюю частку жыцця ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі ЗША.

Існуе таксама праблема карэктнага выкарыстання гістарычных тэрмінаў.

Старабеларуская народнасць была дэмаграфічным падмуркам Вялікага Княства Літоўскага і арэал яе рассялення ў ХV–ХVІІІ стст. ахопліваў большую частку гэтай дзяржавы. Старабеларуская мова была дзяржаўнаю мовай Вялікага Княства. У выніку палітонім «ліцвіны» ў ХV–ХVІІІ стст. Надзвычай часта выкарыстоўваўся ў дачыненні да прадстаўнікоў старабеларускай народнасці. Пры гэтым для азначэння праваслаўнага насельніцтва Княства Літоўскага выкарыстоўваліся тэрміны «русін», «русінскі», «рускі». Тэрміны «літоўскі» і «рускі» знаходзіліся ў складанай узаемазалежнасці. У гэтай сітуацыі вызначальнай становіцца геаграфічная лакалізацыя прадмета даследавання.

Сучасныя дзяржаўныя межы Рэспублікі Беларусь не ахопліваюць усяго арэала этнаграфічнага рассялення беларусаў. Аднак усе без выключэння этнічныя беларускія землі на працягу многіх стагоддзяў былі паўнавартаснымі ўдзельнікамі мастацкіх працэсаў у межах старабеларускай народнасці і пазней беларускай нацыі. Абшар беларускага этнасу ахоплівае землі ад Заходняй Смаленшчыны да Беласточчыны (Падляшша), ад Паўднёвай Латгаліі і Віленскага краю да Палесся. Адпаведна, музычным мастацтвам Беларусі будзем лічыць усе музычныя з’явы, якія ўзніклі і сфармаваліся на вызначанай тэрыторыі.


(цалкам кніга па ссылцы)

Прыкладна тое самае, толькі больш прафессійна пісала да яго Вольга Дадзіёмава (з БДАМа). Сп.Зміцер ВЕЛЬМІ ДОБРА ПАПУЛЯРЫЗУЕ гэтыя веды!
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пт июл 29, 2011 7:37 am

Ноччу знайшоў артыкул з якога бачна, як ўсё, у БССР, што выпадала за дзверы беларускай сялянскай хаты ў момант залічвалася на рахунак каго заўгодна...

http://buketize.ru/503725/1/Dvaranstva- ... skaya-mova

Дваранства і беларуская мова
Сёньня, калі мы шмат гаворым пра "нацыянальнае адраджэньне", пра "адбудову нацыі", вельмі важна паддаць аналізу само паняцьце беларускасьці, паколькі паняцьце гэтае было катастрафічна звужана да паняцьця сялянскасьці, мужыцкасьці, вясковасьці. Звужанасьць паняцьця беларускасьці сталася псыхалягічнай перашкодай на шляху да адраджэньня, да ўсьведамленьня сябе як паўнавартаснага нацыянальнага арганізму. Звужанасьць паняцьця беларускасьці перагароджвае доступ да разуменьня стратэгічна важных аспэктаў нашае мінуўшчыны, патрэбны для ўмацаваньня будучыні.

Заўважма, што звужэньне паняцьця беларускасьці адбылося ў моц фактараў як аб'ектыўных, гэтак і суб'ектыўных.

Аб'ектыўным фактарам было тое, што фармаваньне тэорыі беларускага адраджэньня (пачынаючы ад гоманаўцаў 1884 года) і фармуляваньне праграмы беларускага руху адбывалася ў імя сацыяльных нізоў, дастаўленых у цэнтр увагі народнікамі, а пасьля сацыялістычнай ідэяй. На пачатку стагодзьдзя беларус прамовіў вуснамі свайго абуджэнца Янкі Купалы: "Я буду жыць, бо я МУЖЫК!"

Суб'ектыўным фактарам было тое, што ворагі беларускага адраджэньня адразу-ж угледзелі ў гэтым мужыкоўстве беларуса аргумэнт супраць беларускага руху - і карыстаюцца гэтым аргумэнтам дасюль - у намаганьні абніжыць беларускую ідэю, перш-наперш беларускую культуру, да сацыяльна найніжэйшага ўзроўню, каб пазбавіць гэтую ідэю агульнанацыянальнай радаслоўнай. А мы ў сваёй несьвядомасьці, у сваім яшчэ ў вялікай меры асяляненым мысьленьні, запраграмаваным нашаніўскай школай і замацаваным ленінскай мэтадалёгіяй, памагаем нашым ворагам у канцэптуальным абкраданьні паняцьця "беларускасьць". Гэтае зьбядненьне саміх сябе ідзе таксама і ад няпоўнага разуменьня існасьці гістарычнага працэсу.

Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне гэтай тэзы падам ілюстрацыю, усім нам відавочную: намеры і мэты, якія ставілі перад сабой аўтары савецкай перабудовы, былі далёкія ад таго, што атрымалася ў сапраўднасьці, што мы называем аб'ектыўнай гісторыяй.

Газэта "Нью-Ерк Тайме" за 21 ліпеня 92 г. падала выказваньне чэхаславацкага прэзыдэнта Вацлава Гавэла. Пакідаючы сваю прэзыдэнцкую пасаду ў выніку распаду Чэха-Славакіі, Гавэл сказаў пра гэты распад: "Я ня думаю, што які-небудзь адзін чалавек мог бы стрымаць тое, што гістарычна неабходна".

Чалавек праракуе, Бог выракуе. Непадуладнасьць сацыяльна-палітычных працэсаў чалавечай волі адзначана пагаворкамі ў шмат якіх мовах. Вось-жа падобную разьбежнасьць паміж намерамі і вынікамі мы можам прасачыць і ў складаным ды доўгім ходзе беларускага нацыянальнага адраджэньня, у працэсе станаўленьня нашае нацыянальнае сьвядомасьці, ідэі беларускае дзяржаўнасьці. Бяручы агульна, ідэю гэтую фармулявалі ня толькі выхадцы зь сялянства, але таксама людзі іншых станаў, у тым ліку і дваране. У сувязі з гэтым усё наша нацыянальнае адраджэньне дый увесь гістарычны шлях трэба разглядаць у шырэйшай пэрспэктыве, ня звужваючы яго да сялянскага аспэкту.

А што робіцца цяпер у беларускай гістарыяграфіі? Паглядзім, да чаго вядзе, так бы сказаць, мужыкоўскае разуменьне гісторыі свайго краю.

Вось рэфэратыўны зборнік АН Беларусі "Беларусістыка" (№ 11. Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фалькларыстыка. Мінск, 1991, с 71-81) апісаў выдадзеную ў Менску ў 1990 годзе кнігу "Сям'я і сямейны быт беларусаў". Рэдагаваў зборнік паважаны сп. Васіль Бандарчык са сваімі калегамі. Гэта першае дасьледаваньне сямейнага быту беларусаў у пэрыядзе ад XIV стагодзьдзя да нашых дзён. Вельмі важная тэма.
...
(працяг па ссылцы)
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Вт авг 02, 2011 7:27 am

РЕНЕССАНС В ЛИТВЕ

В середине XVI века в Литве начали распространяться гуманистические и реформаторские идеи, нашедшие свое художественное выражение в стиле Ренессанс. Распространение этих идей было вызвано политической борьбой между горожанами и феодалами, между церковными феодалами, светским магнатами и шляхтой. Взоры литовских деятелей культуры отвернулись тогда от католической церкви и обратились к античному миру, в котором искали начало истории литовского народа и литовского языка. Соперничавшие с королем в роскоши и богатстве местные магнаты привлекают художников ренессансной ориентации и становятся меценатами нового искусства. В связи с этим искусство Ренессанса в Литве приобретает особенный, аристократический характер. Оппозиция литовской феодальной аристократии по отношению к католической церкви стала важным стимулом для развития новой ренессансной культуры в Литве. Ренессанс выступает рядом с готикой, почти одновременно сооружаются ренессансные дворцы и готические костелы. Более того, в ряде памятников Литвы XVI века готические традиции сочетаются с художественными принципами Ренессанса. Во второй половине XVI и в первой половине XVII века, когда Ренессанс еще держится в искусстве и определяет стилевое решение многих памятников, в общественной жизни Литвы идут уже новые процессы, предопределившие разрушение тех эстетических идеалов, которые выдвинул Ренессанс. Против гуманизма и реформации, нашедших последователей в среде горожан и некоторых магнатов, выступили католическая церковь и великокняжеская власть. Для борьбы с реформацией в Литву были приглашены иезуиты, которые выступали против ренессансного искусства, как рационалистического и языческого. Противники реформации опирались на художников барокко, «стремившихся от статики Ренессанса перейти к динамике, от прямых линий к кривым, от ровных плоскостей к изогнутым, от скромности – к богатству, нарядности и живописности».
(працяг ...
http://visaginart.nm.ru/DR/ren.htm

---
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Ср авг 03, 2011 4:58 pm

Павал Севярынец
http://www.knihi.com/Paval_Sieviaryniec ... #chapter40


--- між іншага..й добра ж напісаў, з уздымам----
Магнаты

Магнаты? Спадарове, ВКЛ выкладвае тузы.

Беларускі магнат – гэта амэрыканскі мультымільянэр, арабскі нафтавы шэйх і ангельскі лорд у адной асобе. Магнаты, быццам магніты, былі пунктамі прыцягненьня й цэнтрамі сілы ў палітычнай, гаспадарчай ды грамадзкай сфэрах Вялікага Княства Літоўскага.

Магнаты – глыбокая, спадчынная, дынастычная эліта. Магнацкія роды разьмяркоўвалі галоўныя пасады ў дзяржаве й валодалі большасьцю земляў, складаючы наш нацыянальны вобраз арыстакратыі. Высокародны й уплывовы фэадал – абавязковая постаць будучых беларускіх кінаэпапеяў і гістарычных раманаў.

Магнатэрыя, моцная стоеная сіла зь вялізным дыяпазонам узьдзеяньня, аказалася фэномэнам надзіва беларускім. Нават тады, калі вялікія князі й каралі мелі балцкае, швэдзкае ці вугорскае паходжаньне ды цягнулі за сабой сюды сьвіту сваякоў ды суайчыньнікаў, рэальную уладу ў ВКЛ захоўвала ядро з найбуйнейшых беларускіх родаў. Радзівілы, Сапегі, Астроскія, Пацы, Кішкі, Ільлінічы, Глябовічы, Агінскія, Хадкевічы, Алелькавічы, Гальшанскія, Гарнастаі, між іншага Абрамовічы... Канцэнтруючы ў сваіх руках найбольшыя багацьці й займаючы ключавыя дзяржаўныя пасады канцлераў, гетманаў, падскарбіяў, маршалаў, ваяводаў і кашталянаў, магнаты фармавалі вырашальны балянс паміж выканаўчай улады манархіі й заканадаўчай шляхецкай дэмакратыяй – і рабілі ўсё па-свойму. Менавіта магнаты некалькі стагодзьдзяў былі галоўнымі беларускімі патрыётамі й пасьлядоўна адстойвалі нацыянальныя інтарэсы ў вуніях з Польшчай, вайсковых блёках і эўрапейскіх дыпляматычных гульнях.

Магнаты – магутныя рухавікі беларускай гісторыі. Мікалай Радзівіл Чорны за 12 гадоў літаральна перавярнуў ВКЛ Рэфармацыяй; Леў Сапега збудаваў на груньце Статуту дзяржаву закону; Міхал Клеафас Агінскі ў XIX ст. адзінаасобна спрабаваў вярнуць ВКЛ на арэну геапалітыкі. Апошнім з магутных магнатаў быў спонсар нацыянальнага руху пачатку XX ст. Рыгор Скірмунт.

Магнат – самая ўдалая рыфма да слова "мэцэнат". Беларускія магнаты фундавалі кнігадрукаваньне, музыку, жывапіс, тэатар, навуку. Адныя Радзівілы былі вартыя цэлага міністэрства культуры. Яўхім Храптовіч заснаваў Адукацыйную камісію РП і сабраў у Шчорсах знакамітую бібліятэку, Тышкевічы ахвяравалі большасьць сваіх багацьцяў на ўнікальны музэйны збор, Агінскія спансавалі тэатар і опэру... І ўсё гэта праз акупантаў дасталося лепшым скарбніцам сьвету ў Маскве, Бэрліне, Піцеры, Варшаве, Нью-Ёрку.

Магнаты былі фактычнымі лідэрамі канфэсійных партыяў. Мікалай Радзівіл Чорны застаўся ў нашай гісторыі ў першую чаргу як правадыр кальвінскага руху, Канстаньцін Астроскі – як галоўны апякун і абаронца праваслаўя, фундатар цэркваў і брацтваў, Хадкевічы – як заснавальнікі дзесяткаў касьцёлаў і кляштараў.

Магнаты – сіла й слабасьць гісторыі ВКЛ. Нямногім магнатам Госпад Бог даў многае, і многа зь іх спытаў. Магнацкая пыха, самадурства й разбэшчанасьць, выкарыстаныя захопнікамі, урэшце рэшт і давялі Беларусь да міжсобных войнаў ды здачы. Большасьць магнацкіх родаў разарыліся, здрабнелі, вырадзіліся.

Але беларускія магнаты залатога веку і пасёньня – шыкоўны ідэал для нацыянальнага бізнэсу. "Магнат" па-беларуску значыць ня "мафія", не "наменклатура" й не "алігарх". Магнат для беларускага пэрсаналісцкага мэнталітэту – гэта нешта сярэдняе паміж патрыярхам і супэрмэнам.

І калі чуеш чарговы раз па тэлевізіі пра Абрамовіча – ну, таго самага Абрамовіча, 25-га ў сьпісе найбагацейшых людзей сьвету, які нядаўна набыў футбольны клуб "Чэлсі" – узгадваеш, што ў Варнянах, Астравецкі раён, ад сядзібы магнатаў Абрамовічаў застаўся адно вялізны, зь лёнданскі стадыён памерам, выпусташаны парк; падлічваеш, што адзіны мільярдэр беларускага паходжаньня ў стане зафундаваць аднаўленьне чыста ўсіх родавых гнёздаў вялікалітоўскае магнатэрыі – і міжволі адчуваеш гонар за Радзіму.

Трэба жыць у Беларусі XXI стагодзьдзя, каб зразумець, як нам не стае сёньня Радзівілаў, Сапегаў і Хадкевічаў. Уплывовых гаспадароў. Прыроджаных лідэраў. Проста буйных асобаў.

Усё шасьцёркі ды валеты?.. Туз, панове! Беларусы, нацыя кнігадрукаваньня й міжмоўя, слова й вобразу, яшчэ ўразяць сьвет топ-пэрсонамі са сьпісу часопісу "Форбс" – сузор'ем бліскучых мэдыя-магнатаў.
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Ср авг 10, 2011 7:03 am

Таде́уш (Фа́ддей) Вола́нский (польск. Tadeusz Wolański; 17 октября 1785, Шяуляй — 16 февраля 1865, Рыньск) — польский археолог и коллекционер, славянофил, филолог-любитель, автор гипотезы о славянском происхождении этрусков и многих других древних цивилизаций.

Изображение
Тадеуш Воланский родился 17 октября 1785 года в Шавлях (на Жмуди), в семье Яна Воланского, надворного советника короля Станислава Августа. Был крестником Тадеуша Костюшко.

В качестве офицера наполеоновской армии Тадеуш Воланский участвовал в кампании 1812 года и стал кавалером ордена Почётного легиона. После женитьбы Воланский поселился в Великой Польше в селении Рыбитвы под Пакошьцы. В это время польский археолог начинает изучать славянские и скандинавские руны, кельтские монеты, этрусские саркофаги и древние памятники Северной Африки. Результаты своих исследований учёный изложил в богато иллюстрированных работах на польском и немецком языках.

Кроме этого, Воланский занимался коллекционированием монет и медалей (в том числе греческих и римских), а также минералов, ракушек, мотыльков и птиц. В коллекции Воланского были бронзовая фигурка Осириса и фаянсовая фигурка ушебти. Обе они были обнаружены при раскопках возле Балтийского моря и датированы VII—IV веками до н. э. По мнению Воланского, эти фигурки являются свидетельством торговых связей между Древним Египтом и славянскими землями. В настоящее время обе фигурки хранятся в Ягеллонском университете.

Также Т.Воланский был известен огромной библиотекой, судьба книг из которой в настоящее время неизвестна.

Т.Воланский умер 16 февраля 1865 года в селении Рыньск (ныне Куявско-Поморское воеводство).


Воланский считал, что сумел расшифровать большинство надписей на этрусском языке, в том числе и памятник вблизи Креччио. При своей дешифровке этрусского он опирался на славянские языки, считая этрусскую цивилизацию родственной славянским.

Расшифровки Воланского не получили поддержки научного сообщества:

[Работы Воланского] по своему содержанию доказывают, что автор был слишком доверчив и чрезвычайно одарён пышной фантазией[1]

Воланский также считал славянскими надписи многих других древних цивилизаций. Он писал:

Учёные претыкались на эти памятники и напрасно трудились до нашего времени разбором их надписей по алфавитам греческому и латинскому, и видя неприложимость таковых, напрасно искали ключа в еврейском языке, потому что таинственный этот ключ ко всем неразгаданным надписям находится только в славянском первобытном языке… Как далеко простиралось в древние времена жительство славян в Африке, пусть докажут славянские надписи на камнях Нумидии, Карфагена и Египта… Разве в Италии, Индии и Персии — даже в Египте — нет славянских памятников?… Разве древние книги Зороастры, разве развалины Вавилона, памятники Дария, остатки Парса-града (Персеполис) покрытые клинописью, не содержат надписей, понятных славянам? Англичане, французы и немцы смотрят на это, «jak kozioł na wodę». Мы, Славяне, сможем довести эти исследования до конца, только в том случае, если дети и внуки наши захотят пойти по нашим следам!.


В дальнейшем расшифровки Воланского использовались различного рода любителями, сторонниками тождества этрусков и славян, например, В. А. Чудиновым.
[править]
Труды

В Викитеке есть произведения этого автора. → Тадеуш Воланский
Wolański Tadeusz. Wyjaśnienie znaczenia napisów na etruskich pomnikach, 1846.
Описание памятников, объясняющих славяно-русскую историю, составленное Фадеем Воланским, переведённое Егором Классеном // Новые материалы для древнейшей истории славян вообще и славяно-руссов в особенности с лёгким очерком истории русов до Рождества Христова. М., 1854; СПб., 1995.
http://ru.wikipedia.org/wiki/Воланский,_Тадеуш
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пт авг 26, 2011 12:45 am

Слуцкі камедыхаўз

Ігар Ціткоўскі
260 гадоў таму ў Слуцку з’явіўся прафесійны тэатр. Заснаваў яго слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл. Гэта быў адзін з першых прафесійных тэатраў на тэрыторыі Беларусі.

З боку мецэната ён меў значную фінансавую падтрымку. Тут працавалі мясцовыя і замежныя акцёры і музыканты, рэпертуар быў скіраваны на еўрапейскія ўзоры. І каб не заўчасная смерць слуцкага князя, у сувязі з чым гісторыя першага слуцкага тэатра скончылася, магчыма, закладзеная ім традыцыя ў выпадку больш доўгага існавання прывяла б да ператварэння нашага горада ў адзін з тэатральных цэнтраў краіны.



Нельга сказаць, што жыхары горада і края не былі знаёмы з тэатральным мастацтвам раней. Увогуле пачатак гэтага мастацтва сягае ў язычніцкія часы, дзе тэатральныя дзеянні з’яўляліся элементам язычніцкіх культаў. У славян удзельнікі такіх дзеянняў называліся скамарохамі. У часы пашырэння хрысціянства скамарохі не карысталіся павагай духавенства. Іх музыка і пляскі ператвараліся ў элемент народнай культуры. З часам узнік від народнага лялечнага тэатра – батлейка, рэпертуар якога ўжо складаўся пераважна з сюжэтаў на царкоўныя матывы.


Моцныя тэатральныя традыцыі былі закладзены ў Старажытных Грэцыі і Рыме. У краінах Заходняй Еўропы, якія з эпохі Рэнесансу актыўна выкарыстоўвалі дасягненні антычнай культуры, пачаў развівацца і прафесійны тэатр. З часам гэты від мастацтва ў выніку культурных кантактаў з Захадам з’явіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Гісторыя тэатральнага мастацтва ў Слуцку пачынаецца з арганізацыі школьных тэатраў. У 1686 годзе быў арганізаваны тэатр у кальвінскай гімназіі. З 1715 па 1756 год дзейнічаў школьны тэатр пры Слуцкай іезуіцкай калегіі.



Аднак першы прафесійны тэатр у Слуцку быў заснаваны па ініцыятыве князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1751 годзе. Увогуле ХVІІІ стагоддзе – гэта перыяд росквіту ў культуры і мастацтве стылю барока, эстэтыка якога патрабавала пышнасці, эфектнасці, незвычайнасці, пастановачнасці. Магнатэрыя і на жыццё глядзела як на суцэльны спектакль. У сапраўдныя тэатральныя дзеянні ператвараліся розныя жыццёвыя падзеі: сустрэчы гасцей і баляванне, нараджэнне, вяселле, зборы на паляванне і вайсковая выправа, нават пахаванне. Таму тэатр становіцца амаль галоўным відам мастацтва свайго часу.



У Слуцку для пастановак па загадзе князя ў 1751 годзе прыстасавалі манеж – будынак, які, па словах самога князя, даўжынёй і вышынёй быў роўны з вялікім касцёлам. Крыху пазней пачалі выкарыстоўваць памяшканне збройнай палаты, што знаходзілася ў замку.


У 1752 годзе пад тэатр перабудавалі “судны дом”, які стаяў у Старым горадзе за бернардзінскім касцёлам. Спектаклі тут ішлі да 1756 года.


У 1758-59 гады замест гэтага будынка, які разабралі, на тым жа месцы быў ўзведзены новы “дом для оперы і камедыі” — камедыхаўз. Пабудавалі яго з чэсаных брусоў, накрылі гонтавым дахам. Аб’ём тэатра складаўся з двух частак: неглыбокай сцэны, з месцам для аркестра перад ёй і ступенчатага партэра, вакол якога другім ярусам ішоў балкон. Там жа было і месца для хора. Сцены вышэй за балкон праразаліся 36-цю вокнамі з каляровым шклом. З балкона быў зроблены выхад на галерэю, што звонку апаясвала ўвесь будынак па перыметры і мела прыступкі на падворак. За сцэнай меліся два пакоі з печкамі для артыстаў.


Звонку камедыхаўз меў характар камерны, яго дэкарыроўка была даволі сціплай. Вядома, што балюстрада галерэі галоўнага фасада была размалявана.



Больш увагі надавалася аздабленню інтэр’ера: столь была абабіта палатном і расфарбавана, роспіс упрыгожваў дзверы і рамы. На сценах глядзельнай залы віселі люстэркі. Сама зала асвятлялася дзевяццю шклянымі люстрамі. Для простых гледачоў меліся абабітыя каляровым сукном лаўкі, а для знатных — адмысловыя ложы, упрыгожаныя галунамі, бахрамой і тасьмой.


Па баках тэатральнага будынка сіметрычна размяшчаліся два аднолькавыя дамы для акцёраў — “афіцыны”. Камедыхаўз і афіцыны разам складалі адзіны архітэктурны ансамбль. Увесь комплекс фронтам быў павернуты да вуліцы.


Пры тэатры з 1753 года дзейнічала балетная школа, дзе вучыліся будучыя артысты з ліку дзяцей слуцкіх мяшчан. Па ўспамінах сучаснікаў, самыя лепшыя выступленні слуцкага балета адбыліся ў снежні 1759 года.



З 1753 па 1758 год дзейнічаў тэатр марыянетак. Паказы суправаджаў прыдворны аркестр (капэла), у склад якога ўваходзілі пераважна замежныя музыканты. Для капэлы таксама рыхтаваліся музыканты з ліку гарадскіх і вясковых жыхароў у спецыяльна створанай музычнай школе.



“Гмах вялікі, як для операў, гэтак і для камедыяў, — так пісаў пра свой бельскі тэатр князь Геранім Фларыян Радзівіл, — другі, яшчэ лепшы, ёсць у Слуцку, дзе оперы і камедыі ўпраўляю я з пахвалою, пацяшэннем ды ўсялякаю выгодаю як для актораў, так і для панства і спектатараў”.


Афармленнем сцэны і дэкарацыямі займаліся замежны мастак Іаган Фрыдрых Дзіц і прыгонны радзівілаўскі мастак Стэфан Цыбульскі. Дакументы таксама захавалі спіс рэпертуару слуцкага тэатра. Вядомы многія прозвішчы і імёны акцёраў і музыкантаў. У масавых сцэнах, акрамя іх, прымалі ўдзел салдаты слуцкага гарнізона.


З-за таго, што Геранім Фларыян быў вялікім педантам і паклоннікам прускай муштры, то і ў тэатральным жыцці, і на сцэне вітаў дух прускай казармы.



Пасля смерці Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1760 годзе новы ўладальнік горада князь Мікалай Караль Радзівіл Слуцкі тэатр закрыў. У маі таго ж года акцёры, музыканты, дэкарацыі і іншыя тэатральныя атрыбуты былі адпраўлены ў Нясвіж. З часам не стала і тэатральнага будынка — камедыхаўза.

http://arche.by/by/41/30/6948/Слуцкі-камедыхаўз.htm

kurjer.info
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пн сен 12, 2011 1:04 pm

http://elite.wkn.by/history/marcin-radz ... nka-2.html
Беларускаму Фаўсту — 305 гадоў
Аўтар: Аляксей Хадыка
Старадаўняе паданне пра чалавека, які прадаў душу д’яблу, нарадзілася яшчэ ў раннехрысціянскія часы ў «навагрэчаскай» літаратуры ў выглядзе «Аповесці пра Еладзія». Але ў еўрапейскай традыцыі ўчалавечылася праз вобраз вандроўнага нямецкага алхіміка Іагана Фаўста, ураджэнца Кнітлінгена, які жыў прыкладна ў 1480–1540 гадах. А ці ёсць водгукі фаўстаўскай гісторыі ў беларускай мінуўшчыне? Можа, невыпадкова Гётэ цаніў менавіта першую, беларускую оперную пастаноўку свайго неўміручага твора?
gervasij
 
Сообщения: 3349
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение bhajravi » Сб окт 15, 2011 11:19 am

ну, нішто не знікае бясследна. пішы, панове.
выкажуся толькі наконт сама першага запісу. культура, на маю думку, адлюстраванне ўнутранага свету мастака, які склаўся пад уздзеяннем накольнага асяроддзя і атачэння, праз матэрыяльную форму з эстэтычным зместам. праз культуру адбываецца сацыялізацыя асобы ў грамадстве, удасканаленне самаго індывіда. культура - гэта пошук аб прычынах рэчаў, яна разбурае невуцтва, а значыць вядзе да Праўды.
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Пред.След.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и гости: 44