Michiel de Ruyter писал(а):
Классссссная карта (скопировал-распечатал-висит на стене)! - как раз охватывает практически всю НАШУ Виленщину -
спасибо!Интересно......а почему дальше на запад - в Дзевалтве и Жмуди их нет!?
Michiel de Ruyter писал(а):Судя по этой карте ВЛК расположены в пределах Ошмянского, Островецкого и Сморгонского р-нов Гродненской обл-и.
Агась...только я бы добавил ещё и Новогрудский р-н, а сколько......"нам открытий чудных" ищё предстоит! - раскопано-то далеко не всё
Ваколіцы Наваградка:
"1. Батароўка (зах. ускраіна Навагрудка). 55 насыпаў. У 1972 г. К.В. Паўлава раскапала 6 насыпаў. Пахавальны абрад – трупапалажэнне ў падкурганных ямах і аснове насыпаў. Датыроўка – 12-13 стст. Належыць змешанаму славяна-балцкаму насельніцтву.
2. Брацянка. Існавала два могільнікі, у якіх было каля 150 курганоў.
У другой палове 50-х гг. даследаваў А. Г. Кіркор, які быццам бы знайшоў там цэлыя касцякі коней (1 з іх нібыта быў засыпаны зямлёй нават жывым у стаячым стане), а таксама шмат зброі, сярпоў і мноства камянёў (хутчэй за ўсё гэта выдумка аўтара, бо замест публікацыі, як гэта было зроблена А. Кіркорам у выпадку з Гарадзілавам Ашмянскага павета, ён абмяжаваўся кароткай узгадкай у Живописной России» праз амаль 30 год пасля раскопак. Пры гэтым няма ніводнага малюнка ці ўзгадкі ад гэтых знаходках у вопісах музейных фондаў). У 1955 г. даследавала Ф. Д. Гурэвіч. З 4 даследаваных – 1 з трупаспаленнем, 1 - з абпаленым касцяком (няпоўнае трупаспаленне на месцы), 2 – кенатафы. У 1969 г. К.В. Паўлава раскапала 30 курганоў. Пахаванні па абраду трупаспаленне выяўлены толькі ў 8 насыпах (у 6 – трупаспаленне на месцы і ў 2 - па-за межамі могільніка). У астатніх курганах – былі выяўлены трупапалажэнні (у большасці галавой на захад ці паўднёвы захад). Могільнік датуецца 10-11 стст. Належаў дрыгавічам.
3. Воўкавічы. У 1890 г. М. П. Авенарыўсам былі даследаваны 5 насыпаў. У 2 з іх выяўлены касцякі ў грунтовых ямах.
4. Гарадзілаўка. Ф. Д. Гурэвіч даследавала 5 курганаў (па абраду трупаспаленне). Паўлава раскапала 8 курганаў – ва ўсіх прупапалажэнне. У 1 – усходняя арыенціроўка (адзіны выпадак сярод усіх могільнікаў у Навагрудскім раёне).
5. Сялец – К.В. Паўлава раскапала 5 курганоў. Трупапалажэнне на гарызонце. Датуецца 10-11 ст. Належаў дрыгавічам.
6. Курганы паміж Гарадзілаўкай і Сяльцом. Раскапаў у 1890 г. М.А. Цыбышаў. Абрад – трупаспаленне.
7. Мольнічы. У 1956 г. Ф. Д. Гурэвіч У 1973 г. К.В. Паўлава даследавала 8 курганаў. (застаўся 1 курган вышынёй 4 і дыяметрам 17 метраў). Выўлены пахаванні па абраду трупапалажэнне на мацерыке галавой на захад. Датуецца 11-12 стст. Могільнік належаў дрыгавічам. На тэрыторыі могільніка знойдзены каменны крыж. 4. Гарадзілаўка. Ф. Д. Гурэвіч даследавала 5 курганаў (па абраду трупаспаленне). Паўлава раскапала 8 курганаў – ва ўсіх прупапалажэнне. У 1 – усходняя арыенціроўка (адзіны выпадак сярод усіх могільнікаў у Навагрудскім раёне).
8. Ладзеннікі. Могільнік налічвае 21 насып. У 1956 г. Ф. Д. Гурэвіч раскапала 2 кургана. У абодвух былі пахаванні па абраду трупаспаленне. На грунце выяўлены абпаленыя драўляныя плахі дліной 1,4 м.
9. Суляцічы. У 1956 г. Ф. Д. Гурэвіч даследавала 3 кургана. У двух – трупаспаленне, а ў адным – кенатаф. У 1971 г. Паўлава раскапала 20 насыпаў. 2/3 насыпаў мелі пахаванні ў падкуранных ямах. Могільнік датуецца к. 11 – 13 стст. Належаў мяшанаму дрыгавіцка-валынскаму насельніцтву.
10. Маруліны. Налічвалася да 500 насыпаў. У 1890 г. 3 насыпы раскапаў М.П. Авенарыўс. Ва ўсіх трох выяўлены пахаванні па абраду трупапалажэнне галавой на захад.
11. Каменка. Ва ўрочышчы “Дубнік” размяшчаецца 20 курганаў. Ва ўрочышчы Гавейшы – 90 каменных магіл (мясцовая назва – Татарскія). Ва ўрочышчы Жабін Луг – 2 камяні, адзін з якіх мае высечаны крыж.
12. Кашалёва. Захаваўся адзіночны курган вышынёй 4,5 і дыяметрам каля 20 метраў.
13. Корастава. На беразе рэчкі Чамяроўка выяўлена 9 насыпаў (4 на адным беразе і 5 на другім). У 1956 г. Ф. Д. Гурэвіч раскапала адзін курган. Выяўлена пахаванне па абраду трупапалажэнне на гарызонце. Датуецца 11-12 стст.
14. Панямонь. Захавалася 6 насыпаў.
15. Чарэшля. У 1975 г. Ф. Д. Гурэвіч адкрыла і абследавала два могільнікі, якія налічвалі разам 24 курганы.
Большую частку гэтых могільнікаў можна лакалізаваць на гэтай просценькай мапе.

Этнічны склад насельніцтва ваколіц Навагрудка Яраслаў Генрыхавіч Звяруга ахарактарызаваў наступным чынам: “Зыходзячы з асаблівасцей пахавальнага абраду курганоў ваколіц Навагрудка, можна канстатаваць, што этнічны склад насельніцтва, пакінуўшага гэтыя помнікі, быў складаны. На першым этапе (10-11 стст.) асноўную яго масу складалі дрыгавічы, драўляне і валыняне,
якія перасяліліся сюды, відавочна, у другой палове 10 ст. Пазней (12-13 стст.) колькасна пераважалі валыняне. Наяўнасць на пахавальных пляцоўках і ў насыпах камянёў дазваляе меркаваць, што сюды пранікалі носьбіты культуры каменных курганоў Бужска-Нёманскага міжрэчча і, магчыма, г.зв. усходнелітоўскіх курганоў." (с)
Цiхан Хрэн писал(а):Как много ВЛК (восточно-литовских курганов) на территории РБ?
Тут как-то Michiel de Ruyter приводил эти сведения......э, вот:
Michiel de Ruyter писал(а):Вас ткнуть носом в книгу Я.Г.Зверуго "Верхее Понеманье в IX-XIII вв."?
"Наиболее полно исследованными погребальными памятниками балтских племен на территории Верхнего Понеманья являются так называемые восточнолитовские курганы." (стр.21)
Ашмянец, Войшкуны, Гурковицы, Гуски, Засвирь, Клевица, Косовщина, Котеновичи, Лынтупы, Пильвины, Понизье, Рымшанцы, Свиранки, Сидоришки, Сморгонь, Черная Лужа, Яново. Все это не ятвяжские могильники.
Мне тогда это очень понравилось
